Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.02.24

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

“Мая родная мова — беларуская” — пад такім дэвізам з 19 па 24 лютага для навучэнцаў і настаўнікаў Дзятлавіцкай сярэдняй школы прайшоў

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Распачаўся тыдзень акцыяй “Зрук у рукі”. Затым на працягу тыдня праграма ўтрымлівала разнастайныя формы: віктарыны “Не пакідайце мовы нашай беларускай…” і “Сябруем з мовай і літаратурай”, інтэлектуальныя гульні “Таямніцы роднай мовы” і “Я ведаю”, гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты беларускую мову?”, інтэрактыўныя перапынкі “Даміно па-беларуску”, што дазволіла дзецям больш даведацца пра багатую спадчыну беларускага народа. Завяршылі Тыдзень роднай мовы конкурсам выразнага чытання вершаў, прысвечанага 110-годдзю з Дня нараджэння Аркадзя Куляшова.

Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.

Раздзелы сайта