Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.09.2022

З 19 па 23 верасня 2022 года Дзятлавіцкая сярэдняя школа адзначала Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года адбыўся рэспубліканскi дыктант для 8-11 класаў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства,

На працягу тыдня навучэнцы ўдзельнічалі ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, музыкальнай хвілінцы “Мова родная – мова модная”, падчас якой выконвалі беларускамоўныя песні, стваралі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, праверылі свае веды ў анлай апытанцы “Спазнай Беларусь”.

Цікава прайшлі квэст-гульня “Фольклор, фольклор — душа народа” і экскурсіі ў вучэбныя кабінеты беларускай мовы і літатаруты, дзе навучэнцы маглі самастойна карыстацца рознымі прыладамі побыту нашых продкаў.

Класнымі кіраўнікамі былі праведзены віктарыны, завочныя падарожжы, гульні, інтэлектуальныя турніры і конкурсы чытальнікаў вершаў.

Цікавасць выклікаў майстар-клас у тэхніцы стрынг-арт “Будзь у трэндзе”. Кожны жадаючы мог стварыць узоры, якімі вышывалі нашы бабулі.

На прыканцы тыдня адбыўся пачатак творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”.

Разделы сайта